Разбітае Сэрца Пацана (акустыка)

«Разбітае Сэрца Пацана» (акустыка) — беларускі гурт, які сумяшчае якасную музыку з гумарам, самаіроніяй і сарказмам. Гурт актыўна падтрымліваў дваравыя актыўнасці ў Мінску, а пасля чарговага канцэрта быў затрыманы разам з гасцямі канцэрта. На фэсце хлопцы выканаюць адмысловую акустычную «дваравую» праграму. Рыхтуйцеся перанесціся ў цёплы бяспечны мінскі двор-2020.